М.Лазавік: прэтэнзіяў да выбарчай кампаніі няма

Радыё Свабода Прэтэнзіяў да хады выбарчай кампаніі на сёньня няма ні ў кандыдатаў, ні ў Цэнтарвыбаркаму. Пра гэта заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Зь ягоных словаў, нейкіх асаблівых скаргаў і заўвагаў кандыдаты ня маюць, цяпер паўсюль праведзеныя жараб’ёўкі эфірнага чаму на радыё, ідуць выступы. Асабліва актыўна выступаюць кандыдаты на дэпутатаў абласных саветаў, некаторыя кандыдаты на дэпутатаў раённых саветаў нават не выкарыстоўваюць выдаткаваны эфірны час, паведамляе БелаПАН.