Сяргей Дубавец, Вільня Новая перадача сэрыі "Вострая Брама"
Эфір 24 сьнежня 2006 году Сёньняшнюю -- апошнюю з сэрыі перадач на сотыя ўгодкі “Нашай Нівы” -- я прысьвяціў галоўнаму ўроку першай беларускай газэты. Гаворка пойдзе пра вайну палітыкі з культурай. Сто гадоў таму культура ў гэтай вайне перамагла, дзякуючы чаму мы маем цяпер сваю краіну і называем сябе беларусамі.
А ўвогуле згаданая вайна ідзе цягам усяго існаваньня чалавечае цывілізацыі. Калі палітыка ў грамадзкім жыцьці разглядаецца як толькі частка культуры, тады запаноўвае мір і суладнасьць. Калі ж наадварот, культура заганяецца ў рамкі палітычнае мэтазгоднасьці, тады пачынаецца вайна. Людзі губляюць адчуваньне часу і пачуцьцё рэальнасьці, чорнае здаецца ім белым, хлусьня выдаецца за праўду, а зло ўрэшце перасільвае дабро.
Варта зазірнуць у сёньняшнія газэты ці інтэрнэт-сайты – што дзяржаўныя, што незалежныя. Першай рубрыкай там ідзе палітыка, і толькі на дзясятым месцы, недзе пасьля крыміналу, спорту і бамонду – культура. Гэта значыць, што культурная прастора не пашыраецца на ўсё наша жыцьцё, а палітыка і грамадзтва пазбаўленыя культуры. Адваротны прыклад – знакаміты польскі часопіс Ежы Гедройця, які адыграў не апошнюю ролю ў польскай палітычнай гісторыі і які Гедройць назваў “Культура” – з тым сэнсам, што ўсё наагул – культура, дзе яе няма, там пануе адно інстынкт і цынічная мэтазгоднасьць.
Калі палітыка не падпарадкаваная культуры, яна пазбаўленая глыбокага зроку і коўзаецца на плоскасьці, яна служыць толькі нейкім прыватным інтарэсам, а ўрэшце прыносіць адно беды. Тады зачыняюцца школы і тэатры, а пісьменьнікі і музыкі абвяшчаюцца пэрсонамі нон-грата.
Рана ці позна настае час, калі гэтыя паняткі разыходзяцца па розныя бакі лініі фронту і ператвараюцца ў абсалюты – абсалютнае дабро і абсалютнае зло. На хвіліну сьвет вакол нас азараецца рэальным сьвятлом. Дабро і зло не ўзаемапранікаць, як сёлетняя Плошча не магла ані перацячы ў пляны лідэраў апазыцыі, ані злучыцца з ачапленьнем спэцназаўцаў.
Вайна, пра якую гаворка, успыхвала заўсёды і працягвае ўспыхваць паўсюль у сьвеце. Тэракты ў Іраку і канфлікт з Іранам, карыкатурны скандал і гучныя забойствы журналістаў – усё гэта эпізоды вайны палітыкі з культурай. Дзесьці гэтая вайна гарачая, а дзесьці – халодная, як у нас, дзе грамадзтва расколатае і разрозьненае, нібы дэманстрацыя амонаўскімі клінамі.
Так адбываецца не таму, што палітыка дрэнная, а культура добрая ці наадварот. А таму што падмяняюцца паняткі: рэаліі першага апісваюцца катэгорыямі другога, і наадварот. У гэтай падмене знаходзіць сабе апраўданьне цэнзура і хлусьня афіцыйнае прапаганды, якая падмяняе сабой інфармацыю. Інфармацыя, факты – гэта праўда палітыкі, а вобразы і эмоцыі – праўда культуры. Памяняйце іх месцамі і вы атрымаеце карыкатуру на палітыку, якая кіруецца харызмай і эмоцыямі аднаго чалавека, і хлусьню культуры, якая фармалізуецца ў выглядзе “Дажынак” ці шлягераў “Слушай бацьку”. Фармальна гэта нібыта культура, а сутнасна – чыстая прапаганда, гэта значыць, палітыка.
Чым яны між сабою далей – тым далей ад вайны, чым бліжэй – сутыкненьне непазьбежнае. Пачынаюцца захопы, акупацыі, экспансія палітыкі.
Вынікі гэтай барацьбы праяўляюцца толькі ў культуры – што ад яе адымаецца і што да яе дадаецца. Чыстая палітыка – фантом, яна нічога ня страчвае і не набывае. Таму палітыка на сваю карысьць можа толькі адымаць ад культуры. А культура можа толькі прырастаць нечым дадатковым. Нобэлеўскай прэміяй, новай кнігай, песьняй, спэктаклем, кінафільмам. Культура такім чынам адваёўвае тэрыторыю свабоды. А палітыка заўсёды адваёўвае тэрыторыю гвалту – такая яе прырода. Але палітыка толькі тады справа брудная і цынічная, калі вырываецца з-пад культуры і сама сабе прапісвае правілы этыкі ці поўную іх адсутнасьць.
Лёс краіны, нацыі, мовы ў палітычнай плоскасьці заўсёды няпэўны, заўсёды пад пагрозай. Ён залежыць ад цэнаў на газ, ад заўтрашніх перамоваў у Маскве, ад санкцыяў Эўразьвязу. Ён вісіць на валаску. У кантэксьце культуры ён, гэты лёс, і вызначае ўсё астатняе. Ён першасны.
Культура – гарманізуе грамадзтва, палітыка – парадкуе яго. Культура спалучае розныя адценьні, няроўнасьці і віхры ў адно гарманічнае цэлае, а палітыка ўсё абразае пад адну лінарку.
Сама па сабе палітыка жыве толькі гэтым днём. Пазбаўленая культуры, яна – аднахадовая – яна прагне задаволіць гэты канкрэтны інтарэс. І толькі ў падпарадкаваньні культуры яна можа знайсьці сваю гармонію і далёкую пэрспэктыву разьвіцьця.
Культура – гэта наша цывілізацыя, духоўнасьць і самое жыцьцё. А палітыка – толькі палітыка.
Сто гадоў таму “Наша Ніва” зрабіла вось гэты сьветапоглядны крок – перавяла палітыку ўсяго беларускага руху ў падпарадкаваньне культуры. Як палітыка, яна магла быць і зусім іншай – прапольскай ці прарасейскай ці пра- яшчэ якой. Як культура, яна магла быць толькі такой, якой атрымалася -- беларускай. Магла быць або ня быць увогуле.
Гэтую сэрыю перадач я пачаў з факта, які падаецца найбольш важным урокам “Нашае Нівы”. Пачаўшы ў 1906-м годзе выдаваць радыкальную палітычную, бадай што партыйную газэту “Наша Доля”, пачынальнікі на чацьвертым нумары адмовіліся ад гэтай ідэі і прыступілі да стварэньня “Нашай Нівы”, зусім іншага выданьня, не скіраванага наўпрост супраць дзейнага палітычнага рэжыму, але пакліканага на ўзгадаваньне сучаснае нацыі і сучаснага грамадзтва. Менавіта гэты момант я назваў перамогаю культуры. І менавіта гэты момант стаў вырашальным у наступных ацэнках паэмы пад назвай “НН”.
Яе пазытыўная, стваральная роля ніяк ня ўпісвалася ў бальшавіцкую ідэалёгію, якая патрабавала найперш клясавае барацьбы. Усе нібыта разумелі, якім дзівам сталася ў Беларусі “Наша Ніва”, але дзівосаў марксізм-ленінізм не прызнаваў. Таму ў ягоных катэгорыях станоўчая роля першай беларускай газэты выглядала так:
“Беларуская газэта “Наша Ніва” пад выглядам культурнай газэты зьяўлялася самай радыкальнай газэтай ня толькі ў Беларусі, а і ўва ўсёй Расеі, ня лічачы сацыялістычных газэт, ужо ў 1907 годзе кончыўшых сваё жыцьцё ажно да 1912 году”.
Гэта піша старшыня першага беларускага савецкага ўраду Зьміцер Жылуновіч, колішні, дарэчы, аўтар “НН” Цішка Гартны. Піша ў 1923 годзе, і пяро ў яго, мабыць, не дрыжыць. Бо ён толькі ўступае ў пэрыяд хлусьні і перакручваньня бачанай на ўласныя вочы гісторыі.
А вось – дыямэтральна супрацьлеглая характарыстыка з самой “Нашай Нівы”. Праз 5 гадоў пасьля пачатку выданьня, адказваючы на нападкі чарнасоценнай “Белорусской жизни”, Антон Луцкевіч сьцьвярджае:
“Кідаючы на нас абвінавачаньне ў сэпаратызьме, “Б.Ж.” лічыць нас вінаватымі ў злачынстве, за якое мясцовыя прадстаўнікі дзяржаўнае ўлады павінны былі б даўно аддаць нас пад суд. Але зрабіць гэтага нельга: нельга таму, што сэпаратызм ёсьць форма палітычнага руху, а беларускае нацыянальнае адраджэньне – гэта чыста культурная справа”.
У 1939 годзе ў паказаньнях сьледчаму НКВД арыштаваны Луцкевіч па-сутнасьці паўторыць гэтую ацэнку:
“Польскія памешчыкі наогул ставіліся да “Нашай Нівы” варожа, і польская нацыяналістычная прэса ўвесь час папракала яе ў дагаджаньні “маскалям”, у той час як расейскія чарнасоценцы называлі “Нашу Ніву” польскай інтрыгай. Праўдай, аднак, было тое, што ў той пэрыяд мы падтрымлівалі сувязь як з расейскай, так і з польскай лібэральнай буржуазіяй, ня маючы нічога агульнага з нацыяналістамі абедзьвюх нацыянальнасьцяў”.
Безумоўна, вагаліся многія з удзельнікаў “Нашай Нівы” паміж палітыкай і культурай, заступаючы то на той, то на гэты бок. Пазьней камусьці кружыла галаву магчымасьць называць “НН” партыйнай газэтай, органам Беларускай Сацыялістычнай Грамады, чым паводле зьместу свайго яна ніколі не была. І ня ў тым рэч, што яна цуралася першай беларускай партыі. Натуральна, не. Але яна была па-над. Як мастацкі твор, як паэма.
У кнізе “За 25 гадоў” Антон Луцевіч пра гэты дзіўны момант пісаў:
“Скажу толькі, што адгэтуль рэдакцыя... “Нашай Нівы” зьяўляецца фактычным цэнтрам ня толькі Грамады, якая фармальна як быццам замірае, але і ўсяго беларускага адраджэнскага руху – яго “генэральным штабам”.
І хоць словы “генэральны штаб” Луцкевіч бярэ ў двукосьсе, мы разумеем, чаму тут зьявіўся панятак з ваеннай тэрміналёгіі і пра якую вайну ідзе гаворка. Трансфармацыя БСГ як штаба палітыкі ў “НН” як штаб культуры –мэтамарфоза пачынальнікаў, якая прывяла ўрэшце да перамогі іхных найвялікшых ідэй – стварэньня нацыі і краіны.
Я так падрабязна спыняюся на праблеме партыйнасьці прэсы, бо яна працягвае заставацца нявырашанай дагэтуль. З аксіёмай “прэса ня мусіць быць партыйнай” згодныя нібыта ўсе. Але кожнаму палітыку насамрэч карціць, каб прэса была партыйнай. Каб прадстаўляла пэўных фігурантаў палітычнага поля й змагалася зь дзейным палітычным рэжымам. Калі параўнаць такую прэсу са стогадовай “НН”, мы ўбачым радыкальнае адрозьненьне. “НН” максымальна шырока прадстаўляла людзей Беларусі і займалася ўзгадаваньнем нацыі. Героямі газэты ніколі не былі палітыкі. Затое яна ўсяляк узносіла асобаў культуры. Гэты прыярытэт быў абсалютным і выявіўся ня толькі на старонках выданьня, але і ў яго арганізацыі, калі рэдактарам паэмы пад назвай “НН” быў прызначаны Янка Купала.
Што да палітыкаў, дык яны, фігуральна кажучы, працавалі ў маторным адсеку карабля, і на палубе не паказваліся. Галоўнае, каб карабель плыў патрэбным курсам і каб мора было да яго спрыяльным.
Напэўна, у стогадовай “НН” шмат разоў узьнікала спакуса ператварыць карабель у субмарыну і пісаць пра палітычны рэжым і прыгрэтых ім русыфікатараў-чарнасоценцаў “усё, што яны пра іх думалі”. Але тады і ўсё было б па-іншаму. Пачынальнікі маглі задаць беларускаму руху характар падпольнага змагарнага супраціву, што, дарэчы, цалкам адпавядала ўяўленьням беларускіх паўстанцаў і тэрарыстаў папярэдняга, 19-га стагодзьдзя. І тады сёньня мы мелі б нешта накшталт ІRА ў Ірляндыі альбо ЭТА ў Гішпаніі або сытуацыю Прыднястроўя ці Абхазіі... Варыянтаў шмат, і ўсе яны сьведчаць, як цяжка пасьля субмарыну ператварыць у карабель легальнага мора.
Сёньня рэцыдывы падпольшчыны, кшталту акцыяў Мірона ці расьцяжак “Зубра”, калі б яны сталі ў беларускім руху магістральнымі – былі б эвалюцыйным крокам назад, у параўнаньні з тым, што зрабіла сто гадоў таму “Наша Ніва”. Думаючы пра дзяржаўныя інтарэсы яшчэ ня створанай беларускай дзяржавы, нашаніўцы не маглі дазволіць сабе стаць апазыцыянэрамі альбо падпольшчыкамі.
Хто быў той геній, які сто гадоў таму абраў, напэўна, самы цяжкі, але й самы плённы ў выніку курс, дзякуючы якому нам і сёньня ня трэба даказваць, што мы – гэта краіна і нацыя? Верагодна, ён быў калектыўным і складаўся з шырыні поглядаў дыплямата Антона Луцкевіча, зь вялікадушнасьці жыцьцялюба Аляксандра Ўласава, з энэргіі завадатара Івана Луцкевіча.
Тое, што “НН” была не газэтай, а паэмай, не палітычным прадпрыемствам, а самаахвярным культурным актам, ускосна вынікае з таго, як і чым жылі яе стваральнікі. Гэта было існаваньне на сумежжы багемы, аўкцыёну і мастацтвазнаўчае экспэртызы. Гэта ні ў якім разе ня быў прагматычны, выбудаваны пад гранты праект. Вось што ўспамінала сяброўка Івана Луцкевіча Кветка Вітан:
“Наша Ніва” – асабліва спачатку – мела мала платных падпішчыкаў... З гледзішча гаспадарскага гэта было моцна дэфіцытнае прадпрыемства, і, каб утрымаць яго, трэба было шукаць нейкіх пабочных крыніцаў. І вось гэтае заданьне ўзяў на сябе Іван Луцкевіч... Ён бярэ прадстаўніцтва ад розных фірмаў, пасярэднічае ў транзакцыях з замежжам, мае шмат знаёмых сярод Жыдоў і ў сваіх частых разьездах выконвае розныя гандлёвыя даручэньні, за што дастае пэўны працэнт. Але... больш пэўны прыбытак прыносіў перапродаж антыкварных рэчаў. Іван Луцкевіч быў найлепшы знавец старасьвеччыны й мастацтва на ўвесь край. Усюды, дзе толькі ён ні бываў, ягоныя вочы шукалі старасьвецкіх і мастацкіх рэчаў: старой або народнай старасьвецкай разьбы, мастацкіх абразоў сьвецкіх і царкоўных, старых рукапісаў і друкаў ды іншых падобных рэчаў... Ён знаходзіць іх на кірмашох, на падстрэшшах старых двароў, у букіністых, перакупнікаў і рызьнікаў або й ледзь што не на сьметніках. Набываў ён іх пераважна як бязвартасныя рэчы, за грашы. Тады ён ведаў, як гэтыя рэчы адрэстаўраваць, і калі яны мелі беларускую характарыстыку – пакідаў іх у сваіх музэйных зборах, калі ж яны гэтай характарыстыкі ня мелі – прадаваў за належную ім цану й гэтак здабываў сродкі на беларускую нацыянальную справу. Дзякуючы ягонай стараннасьці, беларуская справа расла і дужэла, разам з тым расьлі зборы беларускай старасьвеччыны, зь якіх пасьля склаўся музэй – адзін з найбагацейшых у Вільні...
Больш вартасныя рэчы не беларускага значэньня ён прадаваў у Пецярбургу, у Варшаве або й замежамі – у Кракаве ці Львове, дзе меў сталую сувязь з большымі антыкварыятамі. За некаторыя рэчы ён даставаў па колькісот рублёў (раз нават за абраз якогась старога францускага маляра дастаў больш як тысячу рублёў). Такія большыя транзакцыі былі для яго сьвятамі. Прыехаўшы ў Вільню, ён перш за ўсё плаціў даўгі за газэту – за паперу й друк, і іншыя старыя даўгі; плаціў задаўненую пэнсію хатняй наймічцы, купляў даўна нагледжаныя экспанаты для свайго музэю і канечна патрэбныя рэчы для сябе. Калі боты былі ўжо да немагчымасьці дзіравыя або вопратка занадта заношаная, дык купляў сабе ці брату Антону. Але неўзабаве зноў браў напавер паперу й рабіў іншыя даўгі, пакуль зноў здабываў грошы перапродажам. Гэтак Іван Луцкевіч, жывучы вельмі сьціпла з сваім братам Антонам, фінансаваў газэту “Наша Ніва” ды бадай усю беларускую працу ў Вільні... Ад іншых супрацоўнікаў “Нашай Нівы” нельга было вымагаць грашовага падтрыманьня на газэту. Досыць таго было, што яны ў ёй задарма працавалі ды так ці інакш самі сябе ўтрымлівалі”.
Карціна быту пачынальнікаў беларускага руху з гледзішча палітыкі бачыцца суцэльнай авантурай, з гледзішча культуры – пэрфомансам альбо творчым подзьвігам.
Нашаніўцы не былі настолькі закаханымі ў сваю партыю, каб спакусіцца пераводам газэты на нелегальнае і, трэба сказаць, нашмат прасьцейшае становішча. Газэта ня тое што пазьбягала крытыкаваць дзейны палітычны рэжым, яна проста мела большыя задачы. Перш чым чалавек захоча свабоды, ён павінен зразумець, што такое свабода для яго, а значыць – хто такі ён сам?
Як ні проста гучыць гэтая думка, але сёньня мы зноў апынуліся ў яе палоне. Беларускі чалавек не зусім ясна ўсьведамляе, што значыць ягонае самавызначэньне – беларускі чалавек. Ён беззапаветна любіць сваю радзіму, але ягоная любоў на грамадзкім узроўні ня мае выйсьця. Ён не зусім разумее, што адбываецца зь беларускай мовай альбо чаму, напрыклад, перайменавалі праспэкт Скарыны? Хоць гэтыя рэчы самым непасрэдным чынам тычацца ягонае самаідэнтыфікацыі.
Мова ў гэтым ва ўсім – самае галоўнае. Яна – ня толькі сродак камунікацыі, яна – мысьленьне і сродак яднаньня. Галоўны матыў стогадовае “НН”: чым болей у Беларусі будзе беларускай мовы, тым болей у нас шанцаў на нармальнае жыцьцё. Хіба ён страціў сваю актуальнасьць? Чым болей мовы, тым болей шанцаў на дэмакратыю. Нездарма ж усе антыдэмакратычныя рэжымы ў нас – ад сталінскага ў 30-я і застойнага ў 70-я да сёньняшняга аўтарытарнага – рускамоўныя.
І ўлада, і апазыцыя не надаюць мове першаступеннага значэньня менавіта таму, што культуру разглядаюць як частку палітыкі, а не наадварот. Хоць прыклад краінаў Балтыі, а цяпер і Ўкраіны даўно мог пераканаць іх, што мова – гэта перадумова гаворкі пра дэмакратыю.
Сёньня лідэры грамадзянскай супольнасьці Беларусі, прадстаўнікі дэмакратычна эліты, палітолягі, юрысты, якія ня ўмеюць гаварыць па-беларуску, паступова ператвараюцца ў выключэньне з правіла. Пра родную мову загаварыў і Лукашэнка. І зусім ня раптам, гэтага можна было чакаць. Гэтаксама ў свой час ён загаварыў пра незалежнасьць, адабраўшы ў апазыцыі адзін з галоўных яе козыраў. Згадаем, што на той момант месца незалежнасьці ў апазыцыі было прыкладна такое самае, як цяпер месца беларускай мовы. Гэта значыць, ня ўсе і не да канца, але пераважная большасьць была “за”. Хоць гэтае “ня ўсе і не да канца” – і ёсьць паразай культуры перад палітыкай, а ў выніку паразаю ўва ўсім.
Рускамоўнасьць у нашай сытуацыі ўжо сёньня азначае адсутнасьць пазыцыі. Калі рускамоўнае дэмакратычнае выданьне ў сілу свайго радыкалізму мусіла б сысьці ў падпольле, яно непазьбежна ператварылася б у рупар якога-небудзь РНЕ, бо міжволі шукала б апраўданьня свайму нелегальнаму становішчу.
Калі заўтра ўсё чынавенства загаворыць па-беларуску – як бы ні фантастычна гэта гучала – апазыцыя ў прынцыпе застанецца ні з чым. За што яна тады выступае? Нават зьнешне на фоне беларускамоўнае ўлады яна, рускамоўная, успрымалася б, як пятая калёна суседняй краіны.
Вы скажаце – а як жа свабода? Свабода, па-першае, можа быць запатрабаваная беларускім грамадзтвам толькі ў будучыні, калі грамадзтва засвоіць першасныя выгоды цывілізацыі, тыя ж рынкавыя дачыненьні, адсутнасьць голаду, “пэнсіі воўрамя” – чаму дагэтуль усё яшчэ дзівіцца паспаліты беларус. Па-другое, свабода ніколі ня будзе запатрабаваная насельніцтвам, якое не ўсьведамляе сябе нацыяй. Вось чаму сёньня заклікі да свабоды ў вуснах апазыцыйных лідэраў гучаць фантомна, бо нішто ня сьведчыць пра тое, што яны прынясуць свабоду ў грамадзтва, дзе яна яшчэ не запатрабаваная. Адсюль -- недавер да слова “свабода” ў вуснах апазыцыйных лідэраў. А гэта значыць, што апошняя карта ў іхняй калодзе, зь якой улада ўжо выбрала сацыяльную апеку, незалежнасьць, вось-вось забярэ мову, апошняя карта – свабода – на жаль, ня козыр.
Адставаньне апазыцыі ў цэлым – і зь незалежнасьцю, і з роднай мовай – аб’ектыўнае. Яно магло і можа быць пераадоленае хіба што моцнай воляй асобных лідэраў, якія здолеюць зьмяніць прыярытэты і разглядаць палітыку як адну з частак культуры. Так, як 100 гадоў таму здолелі гэта зрабіць пачынальнікі-нашаніўцы. Дзякуючы чаму мы і сёньня памятаем пра іх і адзначаем юбілей гэтага іхнага ўчынку.