Радыё Свабода На гэтае пытаньне пакуль няма адназначнага адказу. Прынамсі, гэтак лічыць супраціўнік Мікалая Снапкова па выбарчай акрузе – лідэр рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
29 лістападу шклоўская раёнка “Ўдарны фронт” паведаміла пра сход работнікаў культуры раёну, які вылучыў кандыдатам у дэпутаты абласнога савету начальніка фінансавай управы Магілёўскага аблвыканкаму Мікалая Снапкова. Рыгор Кастусёў гэтую публікацыю расцаніў як заўчасную агітацыю за свайго супраціўніка і паскардзіўся ў абласную выбарчую камісію.
У сваёй скарзе спадар Кастусёў зазначыў, што сход работнікаў культуры ня меў права наагул каго-небудзь вылучаць. Такога працоўнага калектыву як сход работнікаў культуры ў Шклоўскім раёне няма.
Абласная выбарчая камісія ў сваім адказе не згадала ані публікацыю ў раёнцы, ані сходу работнікаў культуры раёну. Яна паведаміла, што Мікалай Снапкоў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты як асоба вылучаная шляхам збору подпісаў і працоўным калектывам акцыянэрнага прадпрыемства “Александрыйскае”.
Каб разабрацца ў сытуацыі з вылучэньнем свайго супраціўніка, а таксама атрымаць прававую ацэнку дзеяньням выбарчай камісіі ды рэдакцыі газэты “Ўдарны фронт”, Рыгор Кастусёў будзе пісаць скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію і Беларускую асацыяцыю журналістаў.