Ганна Соўсь, Прага На гэтым тыдні слухачы і госьці “Свабоды” адказвалі на пытаньне “У што я веру”.
Госьць “Начной Свабоды” сьвятар парафіі Сьвятога духу ў вёсцы Фарынава Полацкага раёну Віцебшчыны Віктар Місевіч гэтак кажа пра сваю веру.
(Місевіч: ) "Спачатку я, канешне, павінен адказаць: у Госпада Бога. І так яно і ёсьць, зь ім перадусім я зьвязваю сваё жыцьцё і ўсе мае надзеі. Веру таксама ў любоў, веру ў дабрыню чалавека. Мне здаецца, што чалавек заўсёды больш добры, чым дрэнны. Гэта дабро ў ім ёсьць. Трэба адшукаць толькі".
Наступны госьць “Начной Свабоды” дэпутат Мастоўскага гарадзкога савету Алесь Зарэмбюк і яго вера.
(Зарэмбюк: ) "Я веру ў Беларусь. Веру, што калісьці, ня ведаю толькі калі, у нас будзе сапраўды беларуская Беларусь. Будзе гучаць наша мова на вуліцах. У нас будзе больш разьвітая літаратура і культура, нацыя будзе даваць і геніяў сусьветных і нобэлеўскіх ляўрэатаў. Веру ў гэта, у Беларусь, у нашу Бацькаўшчыну. Веру таксама ў нашых продкаў, якія, нягледзячы ні на што, па каменьчыку будавалі нашу краіну, і зараз мы працягваем гэта рабіць. Як бы хто не хацеў, сусьветныя дзяржавы, іншыя нацыі, я веру, што Беларусь паўстане, і яна будзе цывілізаванай дзяржавай, і простыя людзі будуць думаць ня толькі пра дарогі і дахі. Я думаю, што ў цывілізаванай Беларусі яны ўжо будуць пабудаваныя, і будуць добрай якасьці, а таксама будуць думаць пра жыцьцё чалавека, пра правы чалавека і пра беларускую мову, пра беларускую культуру, пра разьвіцьцё наша культурнае як нацыі".
На гэтым тыдні на наш тэлефон-аўтаадказьнік у Менску патэлефанаваў слухач “Свабоды” спадар Мікалай і падзяліўся сваімі перакананьнямі.
(Мікалай: ) "Калі ўсё амаль усімі прадаецца, я сумленным веру, як у Хрыста. Вера ў чалавека, як вера ў стваральніка, ня мае карысьці. Веру ў волю чалавека, яна не абмежаваная розумам ідэолягаў. Веру ў розум чалавека, што крызыс веры ён перажыве, што трэба людзям пакаяньне”.
А зараз ізноў госьць Начной Свабоды і адначасова аўтар “Начной чытанкі” літаратар і мастак Зьміцер Вішнёў. Сваю веру ён акрэсьлівае гэтак.
(Вішнёў: ) "Я веру ў перамогу нашай справы. Веру ў самае добрае, сьветлае і чыстае. Я вялікі аптыміст і рамантык".
Сустаршыня грамадзкага аб’яднаньня “Жаночы дэмакратычны рух” Людміла Пеціна верыць, што будучыня дэмакратычнай Беларусі зьвязаная з жанчынай.
(Пеціна: ) "Я веру, што Беларусь стане свабоднай краінай. Маё жыцьцё апошнія 15 гадоў пакладзеныя на гэта. Я веру ў тое, што мы будзем эўрапейскай краінай, краінай Эўразьвязу. Я веру ў тое, што даволі хутка прэзыдэнтам Беларусі будзе жанчына".
Яшчэ адзін госьць “Начной Свабоды” рэжысэр і старшыня аб’яднаньня “Вэтэраны Адраджэньня” Валер Мазынскі і яго вера.
(Мазынскі: ) "Я веру ў тое, што наша моладзь народзіць сапраўдную эліту. Зь ёй яна прыйдзе, блізкую да той. якая была выразаная ў Беларусі і не адзін раз. Пасеў ужо ёсьць, і я вельмі ўсьцешаны гэтым пасевам, бо калі я сустракаюся зь імі, я веру ў тое, што Беларусь адбудзецца... Няхай пасьля мяне".
А на завяршэньне агляду пра сваю веру гаворыць госьць ранішняга эфіру “Свабоды” лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч.
(Мілінкевіч: ) "Перш за ўсё я веру ў тое, што праўда і справядлівасьць заўсёды перамагаюць. Веру ў будучыню маёй кріаны. Веру ў нашу моладзь. Веру, што пан Бог трымае нас".
Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!
Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: П/С 44 Vinohradska 1, Praha 110 00
E-Mail: svaboda@rferl.org
Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 266 39 52