Алег Грузьдзіловіч, Менск Зьміцер Дашкевіч параўнаў умовы ў карантыне Шклоўскай калёніі з часамі сталінскіх рэпрэсіяў. Аляксандар Казулін верыць у хуткую перамогу дэмакратыі ў Беларусі. Андрэй Клімаў мяркуе, што ужо ў студзені будучага году Беларусь чакаюць вызначальныя палітычныя падзеі.
З часамі сталінскіх рэпрэсій параўнаў лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч тое, што адбываецца ў зьняволеньні. Днямі бацькі актывіста атрымалі ад яго першы ліст са Шклоўскай калёніі. Вячаслаў Дашкевіч цытуе ліст сына:
(Дашкевіч: ) “Ён напісаў яшчэ з карантыну. Напісаў, што вельмі дрэнна. Яго прывезьлі ў Шклоўскую калёнію ў 6 гадзінаў раніцы. Думаў паспаць з дарогі, але не, там усіх падымаюць ужо ў 5 гадзінаў. У тым карантыне вельмі холадна – напярэдадні прачнуўся ў 3 гадзіны ад холаду, хаця спаў цалкам апрануты. Спадзяецца, што калі перавядуць у саму калёнію, будзе лепш, і тады напіша нешта больш вясёлае. Яшчэ сын дадаў, што ў турмах беларускіх “амаль 37-ы год, толькі што асудзілі яго не на 25 гадоў, а на паўтара”. Напісаў, што піша гэты ліст амаль у суцэльнай цемры і што міліцыянт пагражаў за напісаньне ліста карцарам”.
Нагадаю, Зьмітра Дашкевіча асудзілі паводле абвінавачаньня ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
22 сьнежня выйшаў на волю былы дэпутат Вярхоўнага Савета Андрэй Клімаў. Арганізатар мітынгу пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі на Дзень Волі 2005 года па выхадзе з “хіміі” заявіў, што не адмаўляецца ад палітычнай дзейнасьці, але ягоныя пляны на год яшчэ ня складзеныя.
(Клімаў: ) “На мой погляд, толькі ў канцы месяца стане зразумела, як будуць складвацца падзеі на “беларуска-расейскім фронце”. Верагодна, што ў будучым годзе прыйдзецца рыхтавацца да прэзыдэнцкіх выбараў, якія пройдуць восеньню, і зь імі будуць зьвязаны мае пляны”.
Аляксандру Казуліну ўдалося даслаць з калёніі тэкст сваёй заявы пра выхад з галадоўкі. Палітык напісаў у гэтым дакумэнце і пра сваю ўдзячнасьць ураду ЗША, Эўразьвязу і Эўракамісіі, урадам Нямеччыны, Фінляндыі і іншых краін, палітыкам і дыпляматам замежных краін, Радзе БНР, “Бацькаўшчыне” і асабіста Івонцы Сурвіле за падтрымку і “за разуменьне ягонай пазыцыі”. Словы падзякі палітык адрасаваў і “Радыё Свабода”: “Асобнае слава ўдзячнасьці калектыву “Радыё Свабода”, які ўвесь час помніў пра мяне і дазваляў дыхаць салодкім паветрам свабоды”, – напісаў Аляксандр Казулін.
Нагадаю, Аляксандр Казулін пратэставаў супраць улады Аляксандра Лукашэнкі, якую лічыць незаконнай, а таксама дамагаўся заявы аб разглядзе беларускага пытаньня ў Радзе бясьпекі ААН. З дапамогай прадстаўніка ЗША у ААН гэта патрабаваньне было выкананае. Палітык працягвае настойваць на кансалідацыі дэмакратычных сілаў краіны і заклікае стварыць ўрад народнага даверу.
22 сьнежня адбыліся дзьве важкія падзеі. Гарадзкі суд Менска разглядзеў скаргу праваабаронцы Кацярыны Садоўскай і пакінуў бязь зьменаў прысуд ёй у выглядзе двух гадоў пазбаўленьня волі. Тады ж суд Цэнтральнага раёну вырашыў вызваліць актывіста “Партнэрства” Цімафея Дранчука ўмоўна-датэрмінова. Пра гэта са спасылкай на супрацоўніка турмы паведаміў бацька актывіста Валер Дранчук. Нагадаю, Цімафей Дранчук быў пакараны на год пазбаўленьня волі пачынаючы ад 21-га лютага. Сваякі актывіста спадзяюцца, што зь менскай калёніі Цімафея выпусьцяць адразу пасьля калядных сьвятаў.
Сьпіс беларускіх палітвязьняў можа папоўніць 36-гадовы жыхар Менска Канстанцін Лукашоў, брат вядомага апазыцыянэра Вячаслава Сіўчыка. Лукашова арыштавалі паводле абвінавачаньня ў нападзе на міліцыянта і трымаюць у менскім сьледчым ізалятары. Маці Лукашова Галіна Сіўчык заяўляе, што яе сын дапамагаў свайму брату пасьля сакавіцкіх падзеяў на Кастрычніцкай плошчы, за што яму адпомсьцілі праз фабрыкацыю крымінальнай справы. У міліцыі справу Канстанціна Лукашова пакуль не камэнтуюць.