Затрыманы намесьнік старшыні партыі БНФ

Радыё Свабода. Прага Як паведаміў сябра Сойму партыі БНФ Ігар Лялькоў, уначы затрыманы і дагэтуль утрымліваецца ў пастарунку намесьнік старшыні партыі БНФ Алесь Міхалевіч.
Пад час сьвяточнага канцэрту, наладжанага ў сядзібе Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, у памяшканьне ўварваліся міліцыянты. Прысутныя былі затрыманыя, але потым адпушчаныя.

Да гэтага часу (10 гадзін па Менску) утрымліваецца ў РАУС Савецкага р-ну Менску намесьнік старшыні партыі БНФ Алесь Міхалевіч -- кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавету. Паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць "дробнае хуліганства".