Алег Грузьдзіловіч, Менск Сям’я былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна атрымала тэкст заявы пра выхад з галадоўкі. У гэтай заяве палітык згадвае й Радыё Свабода.
“Асобнае слова ўдзячнасьці калектыву Радыё Свабода, які ўвесь час помніў пра мяне і дазваляў дыхаць салодкім паветрам свабоды”, — напісаў Аляксандар Казулін 11 сьнежня, калі на зыходзе 53-га дня спыніў сваю галадоўку.
Палітык падзякаваў таксама ўраду ЗША, Эўразьвязу і Эўракамісіі, урадам Нямеччыны, Фінляндыі й іншых краінаў, асобна палітыкам і дыпляматам замежных краінаў, Радзе БНР, “Бацькаўшчыне” й асабіста Івонцы Сурвіле — за падтрымку й за разуменьне ягонай пазыцыі.