Кастусь Бандарук, Прага Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў паведаміў, што дата прэзыдэнцкіх выбараў будзе прызначаная 26 сьнежня ў час надзвычайнай сэсіі Народнай Рады краіны і што выбары будуць дэмакратычныя. Сьмерць пажыцьцёвага прэзыдэнта Туркмэністану Сапармурата Ніязава і магчымыя варыянты разьвіцьця падзеяў ў гэтай краіне застаюцца ў цэнтры ўвагі міжнародных аглядальнікаў і СМІ.
Аналітыкі надзвычай асьцярожна прагназуюць сытуацыю ў Туркмэністане, але ўсе згодныя ў адным: хто б ні стаў пераемнікам Ніязава, ён будзе дзейнічаць рацыянальна, і ніякіх рэзкіх зьменаў не адбудзецца. У сваім экспарце газу краіна поўнасьцю залежная ад расейскага газаправоду, а для таго, каб пераарыентаваць экспарт, спатрэбіцца некалькі гадоў. Аднак на карэнныя зьмены спадзяюцца многія краіны, у прыватнасьці – ЗША.
(Маккормак: ) “Туркмэністан і яго народ павіны цяпер глядзець у будучыню і на тое, што яна прынясе. Яны павінны самі вырашыць гэтае пытаньне. Напэўна, будзе створаная часовая адміністрацыя і, зразумела, мы будзем супрацоўнічаць зь ёю”,
заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Шон Маккормак.
Паводле туркмэнскай канстытуцыі, у выпадку сьмерці прэзыдэнта склікаецца Халк Маслахаты – Народная Рада, вярхоўны прадстаўнічы орган улады. Выбары новага кіраўніка дзяржавы павінны адбыцца не пазьней як два месяцы пасьля пераходу паўнамоцтваў да сьпікера парлямэнту – мэджлісу.
Аднак Рада бясьпекі адхіліла кандыдатуру сьпікера парлямэнту Авезгельды Атаева на той падставе, што супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа. У выніку часовым кіраўніком дзяржавы стаў віцэ-прэм’ер і міністар аховы здароўя Бэрдымухамэдаў, якому даручана арганізацыя пахаваньня Туркменбашы. Пахаваньне адбудзецца ў сямейным маўзалеі Ніязава ў нядзелю 24 сьнежня.
Паводле палітолягаў, мяркуючы па практыцы савецкіх часоў, ва ўмовах адзінаўладзьдзя арганізатар пахаваньня мае найбольшыя шанцы застацца пераемнікам Ніязава. На думку дырэктара Цэнтру дасьледаваньня цэнтральнай Азіі і Каўказу Мурада Есенава “Бэрдымухамэдаў зьяўляецца тыповым прадуктам школы Ніязава, ён быў набліжаны да былога прэзыдэнта і паходзіць з таго самага рэгіёну, што і Туркмэнбашы”. Сярод патэнцыйных кандыдатаў часта згадваецца імя кіраўніка службы бясьпекі Ашыр-Мухамэдава і міністра ўнутраных справаў Рахманава.
Паводле аналітыкаў, у сытуацыі вакуўму ўлады ўжо адбываецца закулісная барацьба за месца Туркмэнбашы, але найбольш верагодны такі сцэнар, што ўлада застанецца ў “сям’і” Ніязава, гэта значыць– у руках набліжанай да яго эліты, якая і раней карысталася вялікім ўплывам. Мяркуючы па тым, як гэта ня раз адбывалася ў іншых дыктатарскіх рэжымах, пераемнікам Туркмэнбашы можа стаць ягоны сын Мурад Ніязаў, які й дагэтуль быў важнай фігурай у самай важнай для краіны галіне эканомікі– газавай індустрыі.