Радыё Свабода У Горацкім райвыканкаме кандыдату ў дэпутаты Андрэю Юркову заявілі, што аплату друкаваньня ягоных агітацыйных улётак зробяць толькі пасьля таго, калі ён узгодніць іхны зьмест у райвыканкаме.
У райвыканкаме такое патрабаваньне матывавалі клопатам пра імідж апазыцыйнага кандыдата. Там непакояцца, што нехта наўмысна, каб зганіць кандыдата ў дэпутаты Андрэя Юркова, ад ягонага імя распаўсюдзіць улёткі, якія парушаць палажэньні заканадаўства.
Сам жа Андрэй Юркоў разглядае патрабаваньне як несур’ёзнае. Некаторыя супрацоўнікі Горацкага райвыканкаму атрымліваюць задавальненьне ад таго, што ствараюць дробныя перашкоды апазыцыйным актывістам, зазначае Андрэй Юркоў.
Тым часам, у газэце Магілёўскага гарвыканкаму “Весьнік Магілёва” сьпіс кандыдатаў у дэпутаты выйшаў з парушэньнем альфабэтнага парадку. Першымі ў сьпісе ідуць кандыдаты ў дэпутаты ад улады, а затым астатнія. Сьпіс пададзены па-расейску.