Радыё Свабода На Гарадзеншчыне прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі сёньня скаргі ў суд на тое, што выбарчыя камісіі адмовіліся рэгістраваць трох партыйцаў. Тым часам адмову ў задавальненьні скаргі адносна нерэгістрацыі на абласных выбарах атрымаў сябра Партыі камуністаў беларускай.
Старшыня абласной арганізацыі АГП Юры Істомін зазначае, што яны атрымалі на сваю скаргу адмоўны адказ з абласной камісіі адносна рэгістрацыі двух намесьнікаў старшыні партыі — Раманчука й Чырвоненкі, а таксама спадара Ўласевіча з Астравецкага раёну. Таму цяпер падалі скаргі ў абласны суд.
Юры Істомін гаворыць, што Ўладзімера Чырвоненку не зарэгістравалі толькі на той падставе, што ён не жыве там, дзе прапісаны. Хаця гэтым ён не парушыў заканадаўства.
Удзельнічаюць у выбарчай кампаніі два прадстаўнікі АГП — Юры Істомін і Зьміцер Слуцкі, абодва балятуюцца ў гарадзенскія абласны і гарадзкі саветы адначасова.
Дэпутат Мастоўскага раённага савету, сябра ПКБ Аляксандар Пудаўкін меўся ўдзельнічаць у выбарах адразу ў сельскі, раённы і ў абласны саветы. Але ў раённы й абласны яму не дазволілі балятавацца. Шэсьць сотак зямлі каля яго дому служба інвэнтарызацыі падзяліла на тры часткі, і ў выбарчай камісіі сказалі, што ён цяпер валодае трыма ўчасткамі зямлі, а не адным, як пазначыў у дэклярацыі аб маёмасьці.
Ад Партыі камуністаў беларускай удзельнічаюць у выбарчай кампаніі яшчэ два чалавекі: Віктар Герасімчык — у Гарадзенскі аблсавет і Анатоль Барысавец — у Слонімскі раённы.