У Мсьціслаўскім раёне абрынуўся аўтадарожны мост

Радыё Свабода Абрынуўся 30-мэтровы стары мост праз раку Віхра, непадалёк ад вёскі Красны Бераг. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ахвяраў няма.
У гэтай вёсцы, за 12 кілямэтраў ад Амсьціслава, жывуць чатыры пэнсіянэры. Цяпер вяскоўцы едуць да райцэнтру ў аб’езд — выходзіць 21 кілямэтар.