Паводле БелаПАН Генэральная асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Раней гэтую рэзалюцыю, ініцыяваную ЗША і Эўрапейскім Зьвязам, ухваліў Трэці камітэт Генэральнай асамблеі.
Пры сёньняшнім галасаваньні рэзалюцыю падтрымалі 72 дзяржавы, 32 дэлегацыі выступілі супраць, 69 дэлегацыяў устрымаліся.
Ухваленая рэзалюцыя асуджае пашырэньне ў Беларусі практыкі ўціску і крымінальнага перасьледу прадстаўнікоў апазыцыі, праваабаронцаў, журналістаў і няўрадавых арганізацыяў. У дакумэнце выказваецца занепакоенасьць тым, што сёлетнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі праведзеныя з сур’ёзнымі парушэньнямі і не адпавядалі абавязаньням, узятым афіцыйным Менскам у рамках Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.