Аляксей Дзікаавіцкі, Варшава Былы пасол Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч лічыць, што пасьля скасаваньня гандлёвых прэфэрэнцыяў беларускія ўлады і прадпрыемствы яшчэ больш цесна будуць супрацоўнічаць з Расеяй.
(Машкевіч: ) “Я быў на баку польскага ўраду і ўрадаў Літвы і Латвіі, якія пераконвалі Раду Эўразьвязу не пазбаўляць Беларусь прэфэрэнцыяў. Тут ёсьць некалькі небясьпечных момантаў. Гэта можа прывесьці да таго, што беларускія ўлады і прадпрыемствы яшчэ больш цесна будуць супрацоўнічаць з Расеяй. Тыя самыя тавары пойдуць на экспарт праз Расею.
Па-другое, санкцыі заўсёды адбіваюцца на грамадзтве. Гаворачы мовай польскіх камуністаў часоў ваеннага становішча, урад сябе пракорміць. Мне падаецца, што дэмакратычныя сілы Беларусі ад Эўразьвязу чакаюць крыху іншага – тут трэба прымаць больш пазытыўных рашэньняў”.