Радыё Свабода Гомельская абласная арганізацыя Партыі камуністаў распачала збор подпісаў пад заяваю да Аляксандра Лукашэнкі. Камуністы скардзяцца на тое, што мясцовыя ўлады пазбаўляюць іх партыйныя арганізацыі памяшканьняў.
Пасьля нядаўняга візыту супрацоўнікаў ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму ў падвальнае памяшканьне інтэрнату на вуліцы Садовай, якое арандавала абласная арганізацыя ПКБ у Беларускага рачнога параходзтва, распачаліся праверкі інтэрнату падаткоўцамі, фінансістамі, спэцыялістамі дзяржмаёмасьці, — і параходзтва скасавала дамову з камуністамі на арэнду.
Гаворыць першы сакратар рэгіянальнай арганізацыі ПКБ Уладзімер Сякерка:
(Сякерка: ) “Гомельскія гарадзкія ўлады, па ўсім відаць, вымусілі параходзтва скасаваць з намі дамову на арэнду памяшканьня — і не якога там шыкоўнага, а падвалу, прычым у зімовы час, калі добры гаспадар і сабаку на вуліцу не выганяе.
Цяпер мы ня маем магчымасьці сабрацца разам на канфэрэнцыю, на сход і проста пагутарыць. З прычыны адсутнасьці памяшканьняў сёлета мы вымушаныя былі зьліквідаваць у вобласьці больш за дваццаць партыйных структураў — у Рэчыцы, Хойніках, Рагачове, Сьветлагорску”.