АГП, магчыма, здыме сваіх кандыдатаў на мясцовых выбарах

Радыё Свабода Кіраўнік выбарчага штабу Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Паўлаў заявіў, што кіраўніцтва партыі не выключае, што здыме сваіх кандыдатаў на мясцовых выбарах.
"Гэта будзе магчыма толькі пасьля таго, як мы выканаем сваю галоўную задачу – данясем да выбарцаў наш зварот. Пасьля гэтага мы зладзім сустрэчы з выбарцамі, выступім па радыё. Некаторыя суб''екты кааліцыі абмежаваліся зборам подпісаў для таго, каб патрапіць на Кангрэс. Гэта для нас другасаная задача, галоўнае – праца зь людзьмі. Пасьля рэгістрацыі мы захавалі толькі траціну нашых кандыдатаў. Але і 61 чалавек здольны зрабіць шмат", – заявіў А.Паўлаў.