Радыё Свабода Нямецкаму дыплямату адмоўлена ў беларускай візе. Гольгер Крэмэр працаваў у Беларусі першым сакратаром амбасады з 2000 па 2004 гады. Цяпер дыплямат працуе ў Бэрліне, у цэнтральным апараце МЗС Нямеччыны.
Некалькі дзён таму Г.Крэмэр чарговы раз зьвярнуўся ў амбасаду Беларусі ў Нямеччыне з просьбай выдаць кароткатэрміновую візу для прыватнага візыту, аднак гэтым разам яму адмовілі, паведамляе БелаПАН.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі не пажадаў выказваць сваё стаўленьне да інцыдэнту, спасылаючыся на міжнародную практыку.
Прадстаўнікі беларускай амбасады ў Бэрліне не адмаўляюць факту нявыдачы візы дыплямату, але таксама не камэнтуюць сытуацыі.