Алег Грузьдзіловіч, Менск Старшыню баранавіцкага ТБМ Віктара Сырыцу затрымалі нібыта за захоўваньне патронаў. Актывісты з Баранавіч кажуць пра правакацыю супроць аднаго зь вядомых у горадзе апазыцыянэраў.
Тры міліцыянты і столькі ж супрацоўнікаў КДБ прыехалі да Віктара Сырыцы з ордэрам на ператрус. Паводле міліцыянтаў, яны шукалі злачынцу, які скраў жаночую торбу. У выніку ператрусу ў Віктара Сырыцы знайшлі некалькі баявых патронаў, і на гэтай падставе актывіста затрымалі. З кватэры Віктара Сырыцы таксама зьвезены два кампутары.
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі Віктар Сырыца ўзначальваў у Баранавічах перадвыбарчы штаб Аляксандра Мілінкевіча. У Баранавічах былы выкладчык тэхнікуму Сырыца вядомы таксама як старшыня мясцовай арганізацыі ТБМ.
Камэнтару адносна затрыманьня ў Віктара Сырыцы ўзяць не ўдалося – ягоны мабільны тэлефон не адказвае. Актывіст з Баранавіч Уладзімір Гундар не выключае, што патроны ў кватэру Сырыцы былі падкінутыя. Спадар Гундар мяркуе, што прычына перасьледу палягае ў грамадзянская пазыцыі Віктара Сырыцы.
(Гундар: ) “За актыўную палітычную і грамадзкую дзейнасьць і таму, што яны яго не зламалі. Пасьля прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі яго выклікалі ў выканкам і прапаноўвалі быць дырэктарам краязнаўчага музэя, але пры ўмове, што падпіша паперу і ня будзе займацца палітычнай дзейнасьцю. Але ён ад гэтых прапаноў адмовіўся і фактычна цяпер без працы”.
Начальнік баранавіцкай міліцыі Юры Сьняжко адмовіўся камэнтаваць затрыманьне Віктара Сырыцы.