Радыё Свабода Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў, якія атрымалі рэгістрацыйныя пасьведчаньні, пачалі агітацыйную кампанію. Як вядуць агітацыю дэмакратычныя кандыдаты, якія раней неаднаразова падкрэсьлівалі, што для іх галоўнае ў гэтай кампаніі — ня вынікі галасаваньня, а непасрэдны кантакт з выбарцамі?
Старшыня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня “Жаночы альянс” Ларыса Шутко зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты Менскага гарадзкога савету ў 53-й Першамайскай выбарчай акрузе.
(Шутко: ) “Я адназначна па кватэрах не пайду, ня буду на гэта марнаваць час. Выпушчу вялікую колькасьць улётак у межах інфармацыйнай кампаніі “Расплюшчы вочы”. Улётак будзе значна больш, чым іх можна надрукаваць за тыя невялікія грошы, якія даюць зарэгістраваным кандыдатам. З дапамогай сваёй групы падтрымкі іх распаўсюджу. І гэта будзе падставай, каб зьняць мяне з выбарчай гонкі”.
(Карэспандэнт: ) “Вы наўмысна так робіце?”
(Шутко: ) “Я разумею, што ня буду дэпутатам. Вядома ж, як будуць лічыць галасы. Таму я хачу зрабіць, так бы мовіць, інфармацыйны ціск на сваіх выбарцаў. І ня больш”.
Упершыню Ларыса Шутко спрабавала стаць дэпутаткай яшчэ ў 1999 годзе:
(Шутко: ) “Я была маладзейшая, і тады ў мяне было шмат шалёных ідэяў. Я на сябе павесіла хадзячую рэкляму “Я — ваш кандыдат”, і хадзіла паўсюдна па сваім раёне. Агітавала за сябе такім спосабам. Цяпер на такое я ўжо ня здольная. Мабыць, старая стала”.
У суседняй са спадарыняй Шутко акрузе, 54-й Трактаразаводзкай, балятуецца намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык. На папярэдніх мясцовых выбарах у 2003 годзе ён стаў адзіным апазыцыйным кандыдатам у Менску, які здолеў трапіць у другі тур. Гэтым разам рэгіянальныя выбары ўпершыню праводзяцца за адзін тур. Ці паўплывае гэта на агітацыйную тактыку спадара Шынкарыка?
(Шынкарык: ) “Я, мусіць, ня буду ладзіць ніякіх сустрэчаў, бо, наколькі я памятаю й ведаю, людзі на іх ня ходзяць. І складанасьцяў у арганізацыі болей, чым плёну ад іх. Я буду хадзіць ад дзьвярэй да дзьвярэй. Такая праца дае большы эфэкт. Патраціш дзень-два на падачу заявак, узгадненьне, а прыйдзе пяць чалавек. Дык за гэты час я прайду з паўсотні, а то і сотню кватэраў”.
Пакуль зарэгістраваныя ад апазыцыі кандыдаты вядуць агітацыю. А канчатковае рашэньне пра ўдзел у выбарах будзе пазьней.