Уладзімер Глод, Менск На сёньняшні дзень на 22.658 дэпутацкіх мандатаў мясцовага ўзроўню прэтэндуюць 23.719 чалавек, якія ўжо прайшлі рэгістрацыю. Але, як лічыць сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік, кандыдатаў будзе крыху болей.
Некаторыя з тых, каму адмовілі ў рэгістрацыі, маюць права зьвярнуцца са скаргай у выбарчыя камісіі больш высокага ўзроўню. А калі й тыя вынясуць адмоўны вэрдыкт, у суд. Найбольшая канкурэнцыя чакаецца ў сталіцы, дзе на 55 акругаў пакуль зарэгістравана 168 кандыдатаў.