Валер Каліноўскі, Менск 17 сьнежня ў Чарнігаве прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя Саюза левых партый Беларусі, ганаровым старшынем якога быў абраны палітвязень Аляксандар Казулін. Саюз левых партый зьбіраецца зарэгістравацца ў Мінюсьце і стаць дамінуючай структурай на левым флянгу палітычнага поля краіны. Якія пляны маюць лідэры Саюзу левых партыяў?
Усе сустаршыні Саюзу левых партыяў: Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Алена Яськова зазначалі, што іх саюз не разбурае адзінства апазыцыйных сіл, наадварот, ён можа стварыць у ім своеасаблівы стрыжань. Праўда, чакаецца, што на будучым кангрэсе дэмсілаў яны будуць адзінай фракцыяй, аднак пакуль цяжка сказаць, наколькі маналітнай. Есьць у гэтага саюза і іншгая спэцыфіка, пра якую распавеў адзін з ідэолягаў гэтага аб''яднаньня Аляксей Кароль:
(Кароль:) "Гэта больш доўгатэрмінорвы саюз, чым аб''яднаньне ўсіх дэмакратычных сіл, бо пасьля першых свабодных выбараў левыя і правыя будуць змагацца так, як гэта патрэбна, як гэта есьць у дэмакратычыных краінах, і, нарэшце, нельга атакаваць рэжым разрозьненымі атрадамі, а трэба гуртаваць свае сілы".
Трэба дадаць, што ідэя стварэньня саюза левых сіл даўняя, было некалькі спробаў такога аб''яднаньня, але кожным разам яны прыводзілі толькі да раздрабненьня на левым флянгу. Лідэры новага саюза мяркуюць, што ім удасца пазьбегнуць такога разьвіцьця падзеяў.
Ці рэальная рэгістрацыя гэтага саюзу ў Мінюсьце? Над статутнымі дакумэнтамі папрацавалі юрысты, яны мяркуюць, што нейкіх асаблівых прэтэнзіяў быць не павінна. Але лідэры саюза гатовыя да судовых працэсаў у выпадку адмовы ў рэгістрацыі, гэта разумее і Сяргей Калякін:
(Калякін:) "Безумоўны страх улады перад гэтым аб''яднаньнем. Яны цудоўна разумеюць, што мы працуем на электаральным полі Аляксандра Лукашэнкі, які выкарыстоўваючы левую фразеялёгію, у значнай ступені праводзіць лібэральную палітыку. Таму мы сёньня можам перахапіць у яго ініцыятыву на ягоным карэнным электаральным полі. І для ўлады гэта небясьпечна, таму яна будзе ўсяляк перашкаджаць і ўжо перашкаджае нашаму яднаньню".
Першая кампанія, пра якую заявілі лідэры новастворанага саюзу -- вызваленьне палітвязьняў, у тым ліку ганаровага старшыні СЛП Аляксандра Казуліна, умацаваньне сваіх уласных структур па ўсей Беларусі, а таксама кампанія дзеля скасаваньня кантрактнай сыстэмы ў беларускай эканоміцы . Гаворыць лідэр партыі жанчын "Надзея" Алена Яськова:
(Яськова : ) "Кантракты, уведзеныя дэкрэтам прэзыдэнта, даюць права наймальніку без усялякіх тлумачэньняў звольніць чалавека пасьля заканчэньня тэрміну кантракту, і мы ведаем, што ад гэтага найбольш пакутуюць жанчыны, якія проста губляюць працу і не могуць уладкавацца па спэцыяльнасьці".
У больш аддаленай пэрспэктыве прадстаўнікі СЛП не выключаюць, што хацелі б з часам дамовіцца пра стварэньне адзінай партыі сацыял-дэмакратычнага кшталту.