Тацяна Поклад, Вільня У ліку дакумэнтаў, прынятых цягам двух дзён на юбілейнай 25-ай сэсіі Балтыйскай асамблеі ў Вільні, заява адносна сытуацыі ў Беларусі.
Балтыйская асамблея ў Вільні прыняла заяву, ў якой заклікала ўлады Беларусі шанаваць праявы дэмакратычнай грамадзянскай супольнасьці, устрымацца ад выкарыстаньня сілы супраць удзельнікаў мірных дэманстранцый і мітынгаў, вызваліць палітычных вязьняў, не ужываць рэпрэсіі супраць лідэраў апазыцыі.
У заяве таксама адзначаецца, што ў Беларусі мацнеюць працэсы фармаваньня грамадзянскай супольнасьці, якая грунтуецца на дэмакратычных прынцыпах і каштоўнасьцях.
Балтыйская асамблея – гэта міжнародная арганізацыя міжпарлямэнцкага супрацоўніцтва Літвы, Эстоніі і Латвіі, якая пачала сваю дзейнасьць 8 лістапада 1991 году. Балтыйская асамблея з''яўляецца суб''ектам міжнароднага права, яе сакратарыят стала дзейнічае ў Рызе. У асамблею уваходзяць па 20 парлямэнтароў ад кожнай Балтыйскай краіны.
Балтыйская асамблея разглядае праэкты і пытаньні, істотныя для нацыянальных інтарэсаў краінаў-удзельніц, а таксама імкнецца пашыраць супрацоўніцтва зь іншымі рэгіянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі.