Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 15 сьнежня ў Варшаве Аляксандар Мілінкевіч” у часе адмысловай канфэрэнцыі сустрэўся з былымі лідэрамі “Салідарнасьці”, якія зьяўляюцца цяпер вядомымі польскімі палітыкамі. Абмяркоўвалася, сярод іншага, як досьвед польскага змаганьня супраць таталітарызму можа быць прыдатны ў цяперашняй Беларусі.
Раніцай ў пятніцу Аляксандар Мілінкевіч выступіў перад студэнтамі, потым адбылася асабістая сустрэча з былым польскім прэзыдэнтам Аляксандрам Квасьнеўскім.
Пазьней беларускі палітык ўзяў удзел у канфэрэнцыі-дыскусіі, арганізаванай фундацыяй “Свабода і дэмакратыя” і газэтай "Rzeczpospolita", разам з такімі вядомымі ў Польшчы былымі апазыцыянэрамі, як сэнатар Зьбігнеў Рамашэўскі ці віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі.
Ці можа вопыт змаганьня супраць дыктатуры, які маюць польскія апазыцыянэры, быць прыдатны ў цяперашняй Беларусі? Гаворыць Яцэк Сарыюш-Вольскі:
(Сарыюш-Вольскі: ) “Мэтады стварэньня грамадзянскай супольнасьці ва ўмовах таталітарызму падобныя. Мы можам, напрыклад, падзяліцца вопытам зь беларускімі журналістамі, як мы працавалі ў 1980-я гады ў недэмакратычных умовах”.
Так лічыць і Аляксандар Мілінкевіч, які, акрамя іншага, скарыстаўся магчымасьцю каб падзякаваць польскім палітыкам за падтрымку ў Эўрапарлямэнце ягонай кандыдатуры на атрыманьне прэміі імя Андрэя Сахарава.
(Мілінкевіч: ) “Несумненна, роля польскіх дэпутатаў Эўрапарлямэнту ў тым, што прэмія пайшла ў Беларусь вельмі вялікая. Гэта было амаль немагчыма, каб цягам трох гадоў дзьве прэміі атрымалі беларусы, але тут спрацавалі польскія калегі. Я бачыў сьлёзы на іх вачах, яны сапраўды ўзялі Беларусь да сэрца, бо ў нас шмат агульнага ў гісторыі, агульныя героі, гэта ня толькі палітыка”.
Прысутныя абмеркавалі таксама шляхі падтрымкі беларускіх дэмакратычных сілаў.