Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі актывісты моладзевага дэмакратычнага руху ладзілі акцыі ў Менску і рэгіёнах. На вуліцах зьявіліся партрэты апазыцыянэраў, якія адбываюць пакараньні ў турме і на “хіміі” за сваю палітычную дзейнасьць, а таксама расьцяжкі: “Свабоду палітвязьням!” 15 моладзевых актывістаў запалілі сьвечкі насупраць дома, дзе жыве Аляксандар Казулін.
Удзельніца акцыі Тацяна Вайткевіч паведаміла “Свабодзе”:
(Вайткевіч: ) “Мы вельмі хочам, каб спадарыня Ірына Казуліна бачыла, што мы запалілі сьвечкі на знак салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным. У нашым горадзе адбываюцца акцыі ў іншых месцах, але мы вырашылі сваю зладзіць менавіта тут”.
Каля Галоўнага паштамту міліцыянты затрымалі некалькі чалавек разам з Крысьцінай Шацікавай, але адразу ўсіх адпусьцілі.
Арганізатары акцыі заклікаюць грамадзянаў Беларусі 16 чысла кожнага месяцу а 8 вечара на 15 хвілінаў выключыць у доме сьвятло і запаліць на вокнах сьвечкі.
Акцыі салідарнасьці прайшлі ў Літве, Латвіі, Украіне, Бэльгіі і Эстоніі. Насупраць беларускіх амбасадаў людзі запальвалі сьвечкі і ставілі партрэты палітвязьняў і зьніклых апазыцыйных палітыкаў.
Студэнты Тартускага ўнівэрсытэту правялі акцыю салідарнасьці са Зьмітром Дашкевічам. Яны раздалі на вуліцах сотні буклетаў з заклікам далучыцца да электроннай пэтыцыі “Міжнароднай Амністыі”, якая патрабуе вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў. Мінакам раздалі значкі, на якіх па-эстонску было напісана “Рух за незалежнасьць Беларусі”.
Таксама сёньня а 9-й раніцы моладзь вывесіла расьцяжку са словамі "Свабоду палітвязьням" на чыгуначным мосьце, які знаходзіцца ў раёне 2-га кальца па вуліцы Ціміразева. Расьцяжка правісела больш за палову гадзіны, і яе змаглі пабачыць тысячы менчукоў, якія якурат у гэты час кіраваліся ў бок рынку "Ждановічы".
(фота Ігара Крашэўскага)