Тацяна Поклад, Вільня Найбуйнейшае балтыйская інфармацыйная агенцыя BNS у пятніцу паведаміла, што ў Сойме Літвы разглядаецца магчымасьць вылучыць Альбінасу Янушку, які да нядаўняга часу быў дыпляматам высокага рангу, дзяржаўную ахову ад магчымага перасьледу з боку беларускіх уладаў.
Перасьлед гэты магчымы з-за таго, што, А.Янушка нібыта браў удзел у падрыхтоўцы змовы супраць рэжыму А.Лукашэнкі ў сакавіку сёлета. А.Янушка, былы сакратар Міністэрства замежных справаў Літвы, цяпер зьяўляецца дарадцам прэм''ер-міністра.
Балтыйская інфармацыйная агенцыя BNS паведаміла, што на закрытым паседжаньні Камітэту замежных справаў Сойму Літвы сёньня вылучэньне аховы было па-сутнасьці падртыманае.
Паводле зьвестак BNS, Вільня атрымала намёкі зь Менску, што ў абмен на нядаўна затрыманага ў Літве падазраванага ў шпіянажы Сяргея Моніча беларускія улады “пакінулі б у спакоі” А.Янушку, але магчымасьць такога абмену была адхіленая на паседжаньні парлямэнцкага камітэту замежных справаў Літвы.
Пытаньне аховы А.Янушкі будзе разглядацца на супольным паседжаньні парлямэнцкіх камітэтаў замежных справаў і нацыянальнай бясьпекі і абароны на наступным тыдні ў аўторак. Пытаньне аховы таксама мае вырашацца міністэрствам унутраных справаў Літвы і Дэпартэмэнтам дзяржбясьпекі. У гэты самы дзень Віленскі акруговы суд будзе разглядаць справу аб перадачы Польшчы падазраванага ў шпіянажы С.Моніча.