Радыё Свабода Конкурс на мясцовых выбарах, якія адбудуцца 14 студзеня 2007 году, застаецца на ўзроўні мінулых рэгіянальных выбараў, паведамілі нашаму радыё толькі што ў Цэнтравыбаркаме. На 22 658 мандатаў прэтэндуюць 23 719 кандыдатаў.
Найбольшая канкурэнцыя ў сталіцы — на 55 акругаў зарэгістравалі 168 кандыдатаў. Сярод іх і вядомыя апазыцыйныя палітыкі Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька й ягоны сын Арцём, Уладзімер Нісьцюк, Сяргей Альфер, Ігар Шынкарык ды іншыя.