Алесь Дашчынскі, Менск Як камэнтуюць у Менску перамовы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным?
Нагадаем, кіраўнік Беларусі заявіў, што неўзабаве могуць разьвязацца пытаньні, зьвязаныя з канстытуцыйным актам і адзінай валютай. Паводле старшыні камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова, канстытуцыйны акт падрыхтаваны й перададзены найвышэйшаму дзяржсавету. Ён мусіць вырашыць лёс дакумэнту. Аднак, паводле спадара Папова, працэдура тут няпростая.
(Папоў: ) “Што да адзінай валюты, то гэтую тэму можна было абмяркоўваць да канца 2005 году. А цяпер галоўным зьяўляецца канстытуцыйны акт, а потым усё астатняе”.
Ці будуць, паводле спадара Папова, нейкія зрухі ў саюзным будаўніцтве?
(Папоў: ) “Тут складана зрабіць выснову ў сувязі з расейскім заканадаўствам. У іх у наступным годзе выбары ў Думу, прэзыдэнцкія выбары. І ў іх правядзеньне рэфэрэндуму праблематычнае. І тут была гэтая акалічнасьць, якую павінны былі прэзыдэнты й кіраўнікі парлямэнтаў абмеркаваць, якое рашэньне тут магчымае, — каб больш хуткімі тэмпамі тут рухацца”.
Пры гэтым Вадзім Папоў заявіў, што аншлюсу Беларусі ня будзе.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка мяркуе, што асноўныя пытаньні сустрэчы ў Маскве — цэны на газ і нафту.
(Заіка: ) “Пакуль Лукашэнка знаходзіцца, як баксёр, у куце, трэба ісьці на кампрамісы, што Аляксандар Рыгоравіч і робіць”.
Паводле спадара Заікі, да выбараў у Расеі засталося крыху больш за год, і гэта ёсьць важным фактарам.
(Заіка:) “Аляксандру Рыгоравічу трэба пратрымацца, таму можна абяцаць усё. Трэба ісьці на тое, каб згадзіцца на больш цесную інтэграцыю на ўмовах Расеі. Практычна Расея прэсінгуе. У Лукашэнкі няма ніякіх довадаў і інструмэнтаў супраць. Галоўнае мастацтва пры гэтым — наабяцаць як можна больш, але зь мінімальнымі забавязаньнямі пасьля 10 сакавіка 2008 году. Там будзе новы прэзыдэнт. І пачнецца зноў усё па-новаму”.