Радыё Свабода У Гомельскай вобласьці зарэгістравалі 26 кандыдатаў ад апазыцыйных партыяў. Яны будуць змагацца за месцы ў Гомельскім абласным і гарадзкім саветах, а таксама ў Мазырскім гарадзкім і ў некаторых раённых саветах вобласьці.
Сярод апазыцыйных кандыдатаў, якія атрымалі пасьведчаньні, 16 – прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 6 – партыі БНФ, ПКБ будуць прадстаўляць 3 чалавекі, Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыі БНФ – 1 чалавек.
Найменей пашанцавала тым апазыцыйным кандыдатам, якія спрабавалі зарэгістравацца ў Гомельскай гарадзкой выбарчай камісіі – там “адсеялася” 3\4 прэтэндэнтаў ад дэмакратычных сілаў. Усяго ж па вобласьці зарэгістравалі 4479 кандыдатаў. У часе выбараў будзе вельмі шмат безальтэрнатыўных прэтэндэнтаў на мандаты, якія ў сваіх акругах ня будць мець ніякай канкурэнцыі. Так, за 60 месцаў у Гомелські абласны савет змагаюцца 77 чалавек.