Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка ў Маскве пасьля паседжаньня вышэйшага дзяржсавету так званай саюзнай дзяржавы і абмеркаваньня нафтавых і газавых праблем згуляе ў хакей.
Пра гэта РІА “Новости” паведамілі ў Расейскай фэдэрацыі хакея. Гульня адбудзецца ў новым Лядовым палацы на Хадынскім полі, яна прысьвечаная 60-годзьдзю расейскага хакея.
А. Лукашэнка выступіць за каманду “Зоркі хакея” разам з Уладзіславам Трацьцяком, Вячаславам Фяцісавым, Аляксеем Касатонавым, Сяргеем Макаравым і іншымі вядомымі хакеістамі часоў СССР. Іх супернікамі будзе “Зборная Газпрома”.