Тацяна Поклад, Вільня Сёньня ў Вільні пачынаецца канфэрэнцыя “Агульнанацыянальныя праблемы Беларусі напярэдадні выбараў і магчымасьці супрацоўніцтва дзеля іх вырашэньня”, у якой возьмуць удзел экспэрты, лідэры аУ вільні б''яднаных дэмакратычных сілаў, палітыкі зь Беларусі, а таксама прадстаўнікі эўрапейскіх інстытуцыяў, парлямэнтары і амбасадары краінаў Эўропы. Свой удзел пацьвердзіў і прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Беларусі.
Канфэрэнцыю арганізуе Літоўскі фонд абароны грамадзянаў супольна з Радай Эўропы і Нацыянальным камітэтам Аб''яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.
Старшыня Літоўскага фонду абароны грамадзянаў Стасіс Каўшыніс кажа, што гэтая канфэрэнцыя ладзіцца ў рамках вялікага праекту “Плятформа супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасьці Беларусі”:
(Каўшыніс:) “Экспэрты, палітолягі, лідэры дэмакратычных сілаў зь Беларусі прааналізуюць, што адбылося пасьля выбараў, якая цяпер сытуацыя, дасягненьні, памылкі, і абмяркуюць свае пляны напярэдадні выбараў, які гэтыя выбары можна выкарыстаць для працэсу дэмакратызацыі, якія магчымасьці супольнай працы дэмакратычных сілаў, -- як палітычных, так і непалітычных. З боку міжнароднай супольнасьці вялікая зацікаўленасьць гэтай канфэрэнцыяй, прадстаўнікі некалькіх амбасадаў краінаў Эўропы выказалі жаданьне удзельнічаць. Таксама я размаўляў і з прадстаўніком амбасады Беларусі ў Літве, які пацьвердзіў, што возьме удзел ў гэтай канфэрэнцыі”.
У ліку удзельнікаў канфэрэнцыі сябра Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Барт ван Вінсэн (Bart van Winsen ), прадстаўнік Рады Эўропы Пламэн Нікалаў, старшыня Палітрады Аб''яднаных дэмсілаў Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, іншыя палітычныя дзеячы зь Беларусі.
Сябра палітрады Аб''яднанай Грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі сказаў радыё Свабода напярэдадні канфэрэнцыі, па прыезьдзе ў Вільню ўчора увечары:
(Дабраврольскі:) “Агульнанацыянальных праблемаў у нас шмат. Гэта і дэмаграфічная праблема, бо штогод насельніцтва Беларусі скарачаецца на 50 тысяч чалавек, -- гэта два маленькія гарады зьнікаюць з мапы нашай краіны.
Гэта і энэргетычная праблема: нашая прамысловасьць патрабуе шмат энэргарэсурсаў, больш, чым у разьвітых краінах, і мы залежым ад манапольных пастаўшчыкоў. Гэта і Чарнобыльская праблема, бо зараз у нас могуць быць новыя крокі у будаўніцтве АЭС. Гэта і міжнародная самаізаляцыя Беларусі, гэта і непавага да правоў чалавека і да людзей з боку улады.
Тут акцэнт не на тым, што мы зараз усе праблемы вырашым, а -- як можна супрацоўнічаць, каб лепш вырашаць гэтыя праблемы. І гаворка пра супрацоўніцтва, якое магло б дапамагчы вырашаць розныя праблемы, ня толькі тыя, якія будуць абмеркаваныя на канфэрэнцыі, вось гэта галоўнае на гэтай сустрэчы”.
Плянуецца абмеркаваць сацыяльна-эканамічныя наступствы павышэньня коштаў на газ для Беларусі, праблему энэргетычнай бясьпекі, а таксама праблемы эфэктыўнасьці супрацоўніцтва палітычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці як ў часе выбараў, так і пасьля выбараў у Беларусі. Заўтра, у другі дзень працы канфэрэнцыі, будуць разглядацца праблемы міжнароднага аўтарытэта Беларусі і пэрспэктывы міжнароднага супрацоўніцтва, прапановы Эўрапейскага Зьвязу для Беларусі і адбудзецца круглы стол па тэме “Варыянты дзеяньняў дэмакратычных сілаў Беларусі ва умовах магчымага крызысу”.