Міхал Карневіч, Горадня Не зарэгістравалі найбольш вядомых у рэгіёне дэмакратычных лідэраў. У сытуацыі з кіраўніком абласной арганізацыі БНФ Сяргеем Мальчыкам камісія спаслалася на тое, што ён быццам падаў непраўдзівыя зьвесткі пра месца жыхарства.
Адмовілі ў рэгістрацыі намесьніку старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімеру Чырвоненку, а таксама Яраславу Раманчуку. Падставай для адмовы абодвум стала тое, што прэтэндэнты не пражываюць на тэрыторыі выбарчых акругаў.
У Мастах з васьмі кандыдатаў зарэгістравалі 7, у Лідзе – усіх чатырох. У Смаргоні зь пяці зарэгістравалі трох, у Слоніме зь сямі тры. Падставай для адмоў рэгістрацыі ў большасьці выпадкаў сталі няправільна запоўненыя дэклярацыі аб даходах.
У Смаргоні напярэдадні рэгістрацыі да аднаго з прэтэндэнтаў, Уладзімера Шульжыцкага, на працу прыходзіў супрацоўнік КДБ, які назваўся Сяргеем Аляксеевым й патрабаваў, каб той забраў свае дакумэнты з выбарчай камісіі. Сёньня раённая камісія зарэгістравала Шульжыцкага кандыдатам у дэпутаты.
У Доцішках Воранаўскага раёна не зарэгістравалі былую бібліятэкарку, адзіную на ўвесь раён альтэрнатыўную кандыдатку, Галіну Юсевіч. У выбарчай камісіі ёй паведамілі нечаканую навіну: мясцовыя жыхары адклікалі з камісіі 31 подпіс.