Радыё Свабода Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла заяву, у якой патрабуе спыніць дзейнасьць Міжнароднага Гааскага трыбуналу. Заяву прынялі сёньня ў сувязі з судовым працэсам над Ваіславам Шэшалем — сэрбскім нацыяналістам, якога судзяць за ваенныя злачынствы.
Неабходнасьць такой заявы абгрунтоўваў намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты Сяргей Касьцян. Ён паведаміў, што 1 лістапада намесьнік Ваіслава Шэшаля Драган Тадаровіч сустракаўся з старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым. У размове, паводле спадара Касьцяна, яны разглядалі магчымасьць прыняцьця такой заявы.