Радыё Свабода Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Булаўкіна не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Круглянскага райсавету. У выбаркаме яго абвінавацілі ў падробцы подпісу старшыні сходу сяброў суполкі АГП, які вылучыў яго на кандыдата.
Паводле Аляксандра Булаўкіна, у выбаркаме заявілі, што маюць намер распачаць крымінальную справу паводле факту падробкі подпісу. Спадар Булаўкін адкідвае абвінавачваньні й лічыць гэта правакацыяй. Ён дапускае, што на старшыню сходу, які працуе на дзяржаўным прадпрыемстве, націснулі, і той адмовіўся ад свайго подпісу.
Тым часам у Магілёве кандыдатамі ў дэпутаты аблсавету зарэгістравалі лідэраў рэгіянальнай арганізацыі АГП Уладзімера Шанцава й Магілёўскай гарадзкой арганізацыі АГП Сяргея Стральцова.
Тым часам у Магілёве кандыдатамі ў дэпутаты аблсавету зарэгістравалі лідэраў рэгіянальнай арганізацыі АГП Уладзімера Шанцава й Магілёўскай гарадзкой арганізацыі АГП Сяргея Стральцова.