Алесь Дашчынскі, Менск Назіральная камісія пры Фрунзенскім райвыканкаме прыняла рашэньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні актывіста кампаніі ў назіраньні за выбарамі Цімафея Дранчука. Пра гэта паведаміў бацька палітзьняволенага Валеры Дранчук.
Дата вызваленьня Цімафея Дранчука будзе вызначана 22-га сьнежня на судовым паседжаньні. Бацька палітзьняволенага спадзяецца ўбачыць сына на свабодзе ўжо да Новага году. Ён лічыць, што да такога рашэньня былі ўсе падставы, бо ў Цімафея не было ніякіх парушэньняў. “Цімафей абсалютна ні ў чым не вінаваты. Аднак ён быў пакараны даволі жорстка. У яго падрастае сын і яго трэба было адразу адпусьціць да сына. Сёньняшняе рашэньне – гэта рашэньне паміж сьвятлом і цемрай, на карысьць свабоды. Ён убачыць сына Платона і гэта вялікая радасьць для нас,” – сказаў В. Дранчук. Валеры Дранчук рыхтуе фотавыставу “Паглядзіце ў вочы Платону”, якая пройдзе пасьля выхаду Цімафея з турмы.
Нагадаем, Цімафей Дранчук і яшчэ тры актывісты “Партнэрства” былі затрыманы 21 лютага. Суд прызнаў іх вінаватымі ва ўдзеле ў незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі. Цімафей Дранчук застаўся адзіным, хто знаходзіцца ў зьняволеньні. Камісія мусіла разгледзець пытаньне аб яго ўмоўна-датэрміновым вызваленьні яшчэ 30 лістапада, але ў апошні момант яго выключылі са сьпісу.