Аляксандар Мілінкевіч сустракаецца з лідэрамі краін Эўразьвязу

Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмсілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч бярэ ўдзел у зьезьдзе Эўрапейскай Народнай Партыі, які адбываецца непадалёк Брусэлю.
У імпрэзе бяруць удзел кіраўнікі 10-ці краін Эўразьвязу і лідэраў апазыцыі тых краін, дзе кіруюць правацэнтрысцкія партыі. У праграме візыту Аляксандра Мілінкевіча заплянаваны шэраг як пратакольных, так і неафіцыйных сустрэч з лідэрамі эўрапейскіх краін і кіраўніцтвам партыі. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Аляксандра Мілінкевіча.

Зьезд адбываецца напярэдадні саміту Эўразьвязу.