Выбары на Магілёўшчыне: многіх апазыцыянэраў зарэгістравалі кандыдатамі

Радыё Свабода У Шклове атрымалі пасьведчаньні кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага аблсавету лідэр рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў ды навуковец Пётар Мігурскі.
У Дрыбінскім раёне зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты абласнога савету былы дырэктар саўгасу “Дрыбінскі” Мікалай Юркоў.

У Крычаве кандыдатам у дэпутаты аблсавету зарэгістравалі выдаўца крычаўскай недзяржаўнай газэты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага. Сябру ж сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Мікалаю Гердзію адмовілі ў рэгістрацыі. У выбаркаме паведамілі, што сябры ягонай ініцыятыўнай групы парушылі правілы збору подпісаў.

У Горках кандыдатам у дэпутаты райсавету стаў грамадзкі актывіст Андрэй Юркоў.