Радыё Свабода Суд у Вільні разгледзіць 18 сьнежня пытаньне пра выдачу Польшчы грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, падазраванага ў шпіянажы.
Напярэдадні суд адхіліў скаргу спадара Моніча супраць ягонага арышту.
Два тыдні таму ў Генпракуратуру Літвы паступіла просьба польскага боку аб экстрадыцыі беларускага шпіёна. Гэтае пытаньне мусіць вырашыць суд.
Праваахоўныя органы Польшчы падазраюць Сяргея Моніча, затрыманага ў Вільні 25 лістапада, у зборы і перадачы інфармацыі пра Польшчу для выведкі замежнай краіны. Дэпартамэнт дзяржбясьпекі Літвы не выключае магчымых дзеяньняў затрыманага грамадзяніна Беларусі і супраць Літвы.