Радыё Свабода Сёньня Горадню наведалі каардынатар Эўракамісіі па дачыненьнях зь Беларусьсю Жан-Эрык Гольцапфэль і часовы павераны ў справах Славацкай Рэспублікі Любамір Рэгак. Мэтай візыту было шырэй распаўсюдзіць інфармацыю аб новых прапановах Эўразьвязу ў дачыненьні Беларусі.
Госьці сустрэліся з журналістамі дзяржаўных і недзяржаўных мас мэдыя ў памяшканьні Генэральнага консульства Польшчы. У сустрэчы бралі ўдзел Генэральны консул Польшчы Анджэй Крэнтоўскі і прадстаўнік літоўскага Генконсульства Дайнас Трынкунас.
Было зазначана, што прапановы аб паляпшэньні адносінаў з РБ былі перададзеныя беларускім уладам тры тыдні таму. Адказу пакуль не было, але прадстаўнікі Эўразьвязу спадзяюцца, магчыма, нават на наступным тыдні сустрэцца з афіцыйнымі прадстаўнікамі, каб абмеркаваць гэтыя прапановы.
Прадстаўнікі Эўразьвязу таксама сустрэліся з Аляксандрам Русанавым — намесьнікам старшыні аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанкі. Сам спадар Саўчанка быў у Менску, як паведамілі ва ўпраўленьні ідэалягічнай работы.
Сяргей Астраўцоў, Горадня
На здымку зьлева направа: Любамір Рэгак, Жан-Эрык Хольцапфэль, Анджэй Крэнтоўскі і Дайнас Транкунас.