МЗС Беларусі: прапанова ЗША – прапагандысцкі трук

Радыё Свабода МЗС Беларусі разглядае прапанову разгледзіць беларускае пытаньне ў Радзе Бясьпекі ААН як прапагандысцкі трук.
Заяву пра гэта зрабіў сёньня прэсавы сакратар Беларусі Андрэй Папоў. Наконт адпаведнай прапановы Злучаных Штатаў ён заявіў, што “гэта той выпадак, калі ўдар пайшоў міма цэлі – усім добра вядома, што Казулін ужо спыніў галадоўку, калі амэрыканцы паспрабавалі ўзьняць гэтае пытаньне ў Радзе Бясьпекі ААН” – сказаў прадстаўнік беларускага МЗС.

Паводле яго гэта “ня больш чым прапагандысцкі трук, разьлічаны на СМІ”.

Андрэй Папоў падкрэсьліў, што “ініцыяваньне гэтага пытаньня Злучанымі Штатамі было зроблена насуперак усім правілам Рады Бясьпекі ААН, на што была зьвернута ўвага амэрыканцаў з боку іншых дэлегацыяў-сябраў Рады”.