Алег Грузьдзіловіч, Менск Дзеячы беларускай апазыцыі й праваабаронцы вітаюць ініцыятыву разгледзець парушэньне правоў чалавека ў Беларусі, якую ўзьняў прадстаўнік ЗША ў Радзе бясьпекі ААН. Якім будзе вынік гэтай ініцыятывы?
“Неверагоднай перамогай” назваў намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка прапанову ЗША разгледзець на Радзе бясьпекі ААН беларускае пытаньне. Нагадаю, адным з патрабаваньняў Аляксандра Казуліна падчас ягонай галадоўкі якраз было тое, каб адна з краінаў “вялікай васьмёркі” ўзьняла гэтае пытаньне менавіта на Радзе бясьпекі. Юры Хадыка вітаў ініцыятыву ЗША і адзначыў асабістую мужнасьць Аляксандра Казуліна.
(Хадыка: ) “Ён вытрымаў неверагодна цяжкую галадоўку — больш як пяцьдзясят дзён, і дамогся той мэты, якая падавалася неверагоднай: што нехта ў такі кароткі час паставіць пытаньне аб правах чалавека ў Беларусі. Нагадаю, як нядаўна, калі галадаў адзін з прысьпешнікаў Мілошавіча, пра гэта паведамляла тэлебачаньне Эўропы раз за разам, а на галадоўку Казуліна не зьвярталі ўвагі. Але вось цяпер гэтая прапанова ЗША, уручэньне прэміі імя Сахарава Аляксандру Мілінкевічу. Гэта сьведчыць пра тое, што зь цяжкасьцю, але Беларусь дамагаецца ўвагі сьвету да бяспраўя, якое існуе ў Беларусі”.
Юры Хадыка не чакае хуткага прыняцьця рэзалюцыі адносна Беларусі, паколькі яе могуць заблякаваць некаторыя сябры Рады бясьпекі.
Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі адзначыў “чалавечы момант” у прапанове ЗША адносна Беларусі.
(Бяляцкі: ) “Тое, што яны прапанавалі разгляд гэтага пытаньня, сьведчыць пра сур’ёзнасьць стану з правамі чалавека ў Беларусі. Але таксама й пра нармальны клопат пра здароўе пэўнага чалавека з боку тых людзей у амэрыканскім ўрадзе, якія прымалі гэтае рашэньне. Што вельмі кантрастуе з паводзінамі беларускіх ўладаў”.
А ці ведае пра ініцыятыву ЗША Аляксандар Казулін? Ірына Казуліна 13 сьнежня размаўляла па тэлефоне з намесьнікам начальніка віцебскай калёніі Русланам Прымаком і прасіла яго паінфармаваць пра ініцыятыву ЗША. Той абяцаў, акрамя таго паведаміў пра стан здароўя.
(Казуліна: ) “Руслан Прымак адказаў, што яно нармальнае, сёньня ў яго бралі біяхімічны аналіз, і там усё ў норме. Я выказала непакой, што празь некалькі дзён некаторыя былыя галадоўнікі адчуваюць эўфарыю, пачынаюць ўсё есьці й піць, а гэтага нельга рабіць. Спадар Прымак на гэта мне сказаў, што разам з лекарамі муж ужо склаў графік, калі й якую ежу ён можа пачынаць есьці”.
Ірына Казуліна выказала падзяку прадстаўнікам ЗША за “вялікую ўвагу” да беларускага пытаньня й да яе мужа. Таксама Ірына Казуліна падзякавала дыпляматам краінаў Эўразьвязу за намаганьні дзеля вызваленьня Аляксандра Казуліна.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін трапіў у турму на пяць з паловай гадоў зьняволеньня за “хуліганства й арганізацыю вулічных беспарадкаў”. Сваёй віны палітык не прызнаў. Паводле зьвестак Ірыны Казулінай, 13 сьнежня яе муж важыў 64,5 кіляграма — пачынаў галадоўку палітык пры вазе 90 кіляграмаў. Былы дэпутат Сяргей Скрабец, які 30 дзён галадаў разам з Казуліным у калёніі, мяркуе, што па-сапраўднаму паправіць здароўе той зможа толькі на волі.