Радыё Свабода Афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак выказаў занепакоенасьць пазыцыяй Расеі ў справе фармаваньня коштаў на энэрганосьбіты для Беларусі. На ягоную думку, ніводная краіна не павінна выкарыстоўваць энэргетыку як зброю.
Спадар Маккормак адзначае, што пытаньні такога кшталту павінны вырашацца на грунце рынкавых мэханізмаў і ў межах агульнапрынятых міжнародных кантрактных нормаў, якія тычацца гандлю вуглевадародамі. У той самы час ён заўважыў, што датычна новай сытуацыі з дастаўкай нафты з Расеі ў Беларусь ЗША пакуль ня мае ўсіх фактаў і таму можа казаць толькі пра пазыцыю дзяржавы ўвогуле, паведамляе Інтэрфакс.