Паводле БелаПАН Адвакат экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч разьлічвае сустрэцца са сваім падабаронным у віцебскай калёніі 15 сьнежня.
Як паведаміў І.Рынкевіч, дазвол на сустрэчу з Казуліным быў атрыманы сёньня ў ходзе размовы з прадстаўніком кіраўніцтва калёніі “Віцьба-3”.
Падчас сустрэчы адвакат зьбіраецца абмеркаваць з Казуліным пытаньні аказаньня палітыку прававой дапамогі. Адвакат, у прыватнасьці, мае намер высьветліць у Казуліна, ці парушаліся яго правы ў ходзе галадоўкі. “Як я разумею, ёсьць пісьмовая заява аб выхадзе з галадоўкі. Мяне запэўнілі, што сілаю Казуліна з галадоўкі не выводзілі. Я сустрэнуся і даведаюся пра гэта зь першых вуснаў”, – сказаў Ігар Рынкевіч.
Апрача таго, адвакат мае намер абмеркаваць са сваім падабаронным далейшыя дзеяньні для абскарджаньня ў назіральным парадку вынесенага Казуліну прысуду. “У гэтым выпадку размова ідзе пра падачу назіральнай скаргі ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на імя старшыні суду”, – паведаміў Ігар Рынкевіч.