Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Гаворыць старшыня Дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю Богдан Кліх.
(Кліх: ) “Гэта гістарычны момант для Мілінкевіча і для беларускага народу. Бо ўзнагарода імя Сахарава для Аляксандра Мілінкевіча азначае, што Эўарпейскі парлямэнт ад імя ўсёй дэмакратычнай Эўропы ўшанаваў шматгадовую барацьбу беларускага народу за свабоду. Гэта знак павагі і палітычнай падтрымкі свабодных народаў заходняй Эўропы для той часткі Эўропы, якая яшчэ ня вольная”.