Канстытуцыйны акт 15 сьнежня ў Маскве абмяркоўваць ня будуць

Радыё Свабода Вышэйшая дзяржаўная рада гэтак званай саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі на паседжаньні 15 сьнежня ў Маскве ня будзе разглядаць пытаньні ўвядзеньня адзінай валюты і канстытуцыйнага акту. У парадку дня чарговага паседжаньня рады гэтых пытаньняў няма.
У парадку дня паседжаньня 15 сьнежня – блёк бюджэтных пытаньняў і праграма скаардынаваных дзеяньняў у сфэры вонкавай палітыкі. Са словаў намесьніка старшыні прадстаўніцтва Сталага камітэту гэтай званай саюзнай дзяржавы Анатоля Камісарчука, усяго ў парадак дня ўнесена 10 пытаньняў. Гэта праект бюджэту на 2007 год, справаздача савету міністраў саюзу пра выкананьне бюджэту за 2004 год і новая рэдакцыя парадку фармаваньня й выкананьня саюзнага бюджэту.

Абмеркаваньне адзінай валюты і канстытуцыйнага акту адклалі на няпэўны час, паведамляе Інтэрфакс.