Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня ў Цэнтральны суд Менска выклікаецца старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Палітыка абвінавачваюць ў хуліганстве падчас падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў мінулую нядзелю. Паводле праваабаронцаў, улада мае намер перашкодзіць Анатолю Лябедзька актыўна ўдзельнічаць у кампаніі мясцовых выбараў. Нагадаю, што старшыня АГП вылучаны кандыдатам у дэпутаты Менскага гарсавету
У сакавіку Анатоль Лябедзька ўжо адсядзеў 15 сутак ў турме на Акрэсьціна, куды патрапіў за ўдзел ў падзеях на Кастрычніцкай плошчы. І вось зноў Кастрычніцкая плошча, пікет на знак салідарнасьці з палітвязьнямі на дзень правоў чалавека і зноў палітык затрыманы міліцыяй. Анатоль Лябедзька не выключае, што яго зноў чакае 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле рашэньня суду:
(Лябедзька: ) “Па-першае, трэба зрабіць карэктыроўку ў тэрміналёгіі. Суду ў Беларусі няма ўжо 12 гадоў, а то і болей. Таму ня трэба называць судом будынак, на якім вісіць адпаведная шыльда. У нас не суды, а судзілішчы. Гэта яшчэ раз сьведчыць, што мы маем велізарную праблему. У Беларусі няма незалежнай судовай сыстэмы. А калі яе няма, то няма і спадзяваньняў, нібыта працэс адбудзецца ў межах закона. Я падрыхтаваны да максымальнага прысуду”.
Анатоль Лябедзька кажа, што 10-га сьнежня ён стаяў у пікеце з партрэтамі палітвязьняў літаральна некалькі хвілінаў. Міліцэйскі спэцназ выштурхнуў усіх з плошчы. Больш як дваццаць чалавек былі затрыманыя, але пратаколы міліцыянты склалі толькі на чатырох чалавек.
Дык ці перашкодзіць сёньняшні выклік у суд удзелу Анатоля Лябедзькі ў выбарчай кампаніі?
(Лябедзька: ) “Рэгістрацыі арышт не мусіць перашкодзіць. Таму што вылучэньне ідзе праз партыйныя сьпісы, мы прадставілі бездакорныя дакумэнты. Яны мусяць мяне зарэгістраваць. Але, магчыма, што я стану кандыдатам ў дэпутаты ўжо ў турме на Акрэсьціна. Дарэчы, не я адзін – маладзёвы актывіст Алег Корбан ўжо ў турме, а ён таксама вылучаецца. А калі выйду з турмы , то паспрабую дагнаць выбарчую кампанію. Хаця, канешне, значны кавалак часу выбарчай кампаніі будзе страчаны”.
Нагадаю, што рэгістрацыя кандыдатаў ў дэпутаты Менскага гарадзкога Савета завершыцца 14-га сьнежня. А выбары прызначаныя на 14 студзеня будучага года.
.