64% апытаных расейцаў ня лічаць стасункі зь Беларусьсю сяброўскімі

Радыё Свабода 17% грамадзянаў Расеі лічаць цяперашнія адносіны Беларусі зь іх краінай варожымі, 23% – напружанымі, 24% – прахалодныя. Такія зьвесткі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага ў лістападзе расейскім Аналітычным цэнтрам Юрыя Лявады. Станоўча ацанілі двухбаковыя адносіны значна менш апытаных – толькі 1% апытаных назвалі беларуска-расійскія адносіны дружалюбнымі, 3% – даволі цёплымі, 5% – добрасуседзкімі і 19% – нэўтральнымі.
Як зазначаюць у Аналітычным цэнтры Юрыя Лявады, у меркаваньнях аб адносінах паміж Расеяй і рэспублікамі былога Савецкага Саюза у расейскіх грамадзянаў пераважаюць у цэлым нэгатыўныя ацэнкі – ад "прахалодных" да "напружаных" і "варожых". Часьцей за ўсё адносіны паміж былымі саюзнымі краінамі расіяне ацэньвалі як "прахалодныя". Апытаньне было прымеркавана да 15-годзьдзя распаду СССР.