Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы ў часе праведзенага праваабарончай арганізацыяй Міжнародная амністыя “Маратону пісаньня лістоў” напісана каля 20 тысячаў допісаў, у тым ліку і ў Беларусь з патрабаваньнем вызваленьня Зьмітра Дашкевіча.
Паводле прадстаўнікоў Міжнароднай амністыі, сёлета палякі напісалі ўрадам краінаў, дзе парушаюцца правы чалавека, на 7 тысячаў лістоў больш, чым у мінулым годзе – колькі зь іх даслана ў Беларусь дакладна невядома, але жадаючых падтрымаць Зьмітра Дашкевіча было шмат.
(Жыхар Варшавы: ) “Я прыйшоў, каб выказаць свой пратэст супраць таго, што гэты малады чалавек сядзіць у турме толькі за тое, што хоча дэмакратыі для сваёй краіны. Можа, гэты ліст неяк дапаможа”, – кажа жыхар Варшавы, які напісаў ліст кіраўніку Беларусі з патрабаваньнем вызваліць Зьмітра Дашкевіча.
Сёлета да прыдуманай у Польшчы акцыі далучыліся 40 краінаў сьвету. Кая Кулеша зь Міжнароднай Амністыі кажа, што лісты ў справе канкрэтных палітвязьняў дапамагаюць прыкладна ў кожным другім выпадку – нават найбольш жорсткія рэжымы нярэдка прыслухоўваюцца да голасу міжнароднай грамадзкасьці.
(Кулеша: ) “Сёлета мы выказаліся ў абарону 9 палітвязьняў, сярод іншага з – Кубы, Беларусі, Этыёпіі, Узбэкістану”.
Сёлета акцыю Міжнароднай амністыі падтрымалі вядомыя палякі, якія ў камуністычныя часы сядзелі ў турмах за палітычную дзейнасьць.