Радыё Свабода Судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Аляксей Бычко сёньня вынес вырак: актывісты незарэгістраванай арганізацыі Малады фронт Алег Корбан і Зьміцер Хведарук павінны адбыць 15 сутак адміністрацыйнага арышту, Уладзімер Сяргееў – 3 сутак.
Аляксандар Іўлеў, яшчэ адзін актывіст арганізацыі, пакараны штрафам у памеры 62 тысячы рублёў. Маладых людзей учора затрымалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Акцыя была прымеркаваная да Дня правоў чалавека.