Радыё Свабода Сёньня экс-кандыдат на прэзыдэнта, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандар Казулін будзе прымаць рашэньне наконт спыненьня ці працягу галадоўкі.
Са словаў жонкі палітыка, Ірына Казулінай, муж папрасіў яе прыехаць у панядзелак у калёнію “Віцьба-3”, каб абмеркаваць далейшыя дзеяньні. Спадарыня Казуліна мае інфармацыю пра заяву Эўразьвязу, які заклікаў Аляксандра Лукашэнку вызваліць вязьня, а таксама пра тое, што Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 8 сьнежня прагаласавала за падаўжэньне на два гады Акту аб дэмакратыі ў Беларусі.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта ад 20 кастрычніка праводзіць галадоўку з мэтай прыцягнуць увагу Рады Бясьпекі ААН да сытуацыі ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта ад 20 кастрычніка праводзіць галадоўку з мэтай прыцягнуць увагу Рады Бясьпекі ААН да сытуацыі ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.