Візыт Лукашэнкі ў Віетнам адменены

Радыё Свабода Улады Віетнаму аб’явілі ў панядзелак, што афіцыйны візыт прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў гэтую краіну адменены. Перадае агенцтва РИА Новости.
Меркавалася, што Лукашэнка прыбудзе ў Віетнам 11 сьнежня. Прычыны адмены паездкі не называюцца. Раней МЗС Віетнаму паведаміла, што галоўнай тэмай перамоваў беларускага прэзыдэнта павінна быць пашырэньне двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва. Бакі рыхтаваліся падпісаць каля 10 дакумэнтаў аб партнэрстве. На сайце прэзыдэнта Беларусі няма інфармацыі ані пра адмену візыту, ані пра прычыны адмены.