Памёр былы чылійскі дыктатар Піначэт

Радыё Свабода Аб гэтым паведаміла сёньня чылійская тэлевізія. Піначэт меў 91 год. Днямі яго шпіталізавалі зь інфарктам.
Аўгуста Піначэт прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў 1973 годзе і заставаўся пры ўладзе 17 гадоў.

Паводле праваабаронцаў, за гады кіраваньня Піначэта загінулі больш за 2 тысячы яго палітычных праціўнікаў, тысячы зазналі катаваньні, перасьлед або былі вымушаныя пакінуць краіну.

Прыхільнікі Піначэта лічаць яго асноўнай заслугай правядзеньне радыкальных эканамічных рэформаў.